Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯДОМЫЯ БЕЛАРУСКІ ВЫКАЗАЛІ ПАДТРЫМКУ КАНДЫДАТЦЫ Ў ДЭПУТАТЫ Н.СТУЖЫНСКАЙ


Ганна Соусь, Менск

Старшыня Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху Людміла Пеціна, пісьменьніца Вольга Іпатава, прэзыдэнт “Цэнтру правоў чалавека” Вера Страмкоўская, старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Марыя Аліева і прэзыдэнт “Жаночага інтэрфоруму” Эла Мілова ў адкрытым лісьце да грамадзкасьці выказалі пратэст у сувязі з парушэньнем грамадзянскіх і палітычных правоў старшыні Беларускай жаночай Лігі навукоўцы Ніны Стужынскай, кандыдаткі ў дэпутаты Менскага гарадзкага савету.

Дырэктар Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Мікалай Сташкевіч паставіў перад ёй ультыматум — альбо Ніна Стужынская здымае сваю кандыдатуру, альбо звальняецца з Інстытуту гісторыі. “Мы выказваем сваю салідарнасьць зь Нінай Стужынскай, якая не паддалася пагрозам і працягвае выбарчую кампанію”, — гаворыцца ў адкрытым лісьце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG