Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ЎЛАДЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЬ КАНТРОЛЬНЫЯ ОРГАНЫ ДЛЯ ПСЫХАЛЯГІЧНАГА ЦІСКУ НА ДЭМАКРАТЫЧНЫХ КАНДЫДАТАЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

Такое ж патрабаваньне атрымала і жонка спадара Раманішкі Вікторыя, якая рана сыйшла на пэнсію з прычыны шкодных умоваў працы ў аб’яднаньні “Хімвалакно”.

Падатковы інспэктар уважліва вывучаў пашпарт старшыні абласной арганізацыі БНФ, асабліва тыя старонкі, дзе ставяцца візы на выязд за мяжу.

Цікава, што нікому іншаму зь сямі кандыдатаў у дэпутаты абласнога савету, што балятуюцца ў трох сьветлагорскіх акругах, падобныя патрабаваньні падаткоўцы не дасылалі.

Начальнік падатковай інспэкцыі Мікалай Лаўніковіч адмаўляе, што адмысловае патрабаваньне да кандыдата Раманішкі зьвязанае зь ягоным удзелам у выбарах і прыналежнасьцю да партыі БНФ.

Кіраўнік падаткоўцаў ня мог патлумачыць, чым выкліканая такая пасьпешлівасць падачы дэклярацыі – усяго двое сутак.

(Лаўніковіч: ) “Так мы вызначыліся! Калі не пасьпее, нічога страшнага. Проста трэба паведаміць у падатковую інспэкцыю, што я не пасьпяваю да вызначанага часу. Дайце яшчэ тэрмін”.

Віктар Раманішка лічыць, што інспэкцыя дзейнічае паводле ўказаньняў улады, і зусім не выпадкова.

(Раманішка: ) “Я расцэньваю усё гэта як дадатковы ўціск на кандыдата ў дэпутаты. Першапачаткова ў іх было ўражаньне, што мы тут нейкія “з боку прыпёку”. Да нас як бы сур’ёзна ня ставіліся. А калі мы зарэгістраваліся і пачалі сур’ёзна працаваць, мы выглядаем вельмі прыстойна на фоне агульнага кандыдацкага корпусу ад улады. Таму яны захваляваліся. Ёсьць верагоднасьць, што мяне могуць абраць”.

У дэклярацыі ж за тры гады можна знайсьці нейкую фармальную зачэпку і пасьпець яшчэ скасаваць рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты. Прынамсі, такім чынам многіх дэмакратычных вылучэнцаў ужо пазбавілі статусу кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG