Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СОЧЫНЦЫ МЯРКУЮЦЬ, ШТО ЛУКАШЭНКА ПРЫЕХАЎ ДА ІХ КАТАЦЦА НА ЛЫЖАХ


Генадзь Шляхаў, Сочы

Звычайна падобныя візыты палітыкаў у Сочы не афішуюцца.Толькі па ўскосных прыкметах можна меркаваць аб перабываньні высокага госьця на курорце. Вялікая колькасьць супрацоўнікаў ДАІ на дарогах, патрульны памежны карабель на рэйдзе – акурат насупраць Дзяржаўнай дачы, на якой звычайна спыняюцца высокапастаўленыя асобы. Вось, бадай і ўсе прыкметы, па якіх можна здагадацца аб тым, што ў Сочы прыехаў Алякчсандар Лукашэнка. Хаця ёсьць яшчэ адна – гэта так званае народнае радыё. Кажуць, што Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Сочы пакатацца на лыжах. Аблюбаваны калісьці Ўладзімерам Пуціным гарналыжны курорт у пасёлку Красная Паляна карыстаецца папулярнасьцю ня толькі ў Расеі, але і ў Беларусі. Аб гэтым, верагодна, расказваў Уладзімер Пуцін Аляксандру Лукашэнку падчас іх сустрэчы ў Сочы летась, у рэзыдэнцыі Бачароў Ручэй. Зараз Пуціна на курорце не чакаюць. На ўзьбярэжжы Чорнага мора стаіць звычайнае для зімы надвор’е: 8-10 градусаў цяпла. Сонечна. На гарналыжным курорце Красная Паляна крыху халадней – каля нуля, сьнег. Самае лепшае надвор’е для горных лыжаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG