Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАДА БЯСЬПЕКІ ААН ВЫРАШАЕ ЛЁС ІРАКУ


Віталь Тарас, Прага

Дакумэнт афіцыйна ўнес на разгляд Рады бясьпекі прадстаўнік Вялікай Брытаніі Джэрэмі Грынстак. Праект падпісалі таксама Злучаныя Штаты і Гішпанія, якая ёсьць непастаянным сябрам Рады. У тэксьце пералічваюцца ўсе ранейшыя рэзалюцыі адносна раззбраеньня Іраку – улучна з апошняй рэзалюцыяй нумар 1441 ад 8-га лістападу 2002 году.

У гэтай рэзалюцыі, нагадаем, Рада бясьпекі канстатавала, што Ірак істотна парушыў свае забавязаньні перад усясьветнай супольнасьцю і што адмова Багдаду ад выкананьня рэзалюцыі ды поўнай супрацы з ААН будзе азначаць істотнае яе парушэньне. Далей адзначаецца, “што ў пададзенай Іракам дэклярацыі утрымліваюцца ілжывыя цьверджаньні, а Ірак адмовіўся ад поўнага выкананьня сваіх забавязаньняў”... Зыходзячы з гэтага і ўсьведамляючы, “якую пагрозу міджнароднаму міру і бясьпецы нясе невыкананьне Іракам рэзалюцыяў Рады бясьпекі і распаўсюджваньне зброі масаввага зьнішчэньня, аўтары праекту прапануюць прыняць пастанову аб тым, што “Ірак адмовіўся ад апошняй магчымасьці, прадстаўленай яму папярэдняй рэзалюцыяй”.

Менавіта на словах пра апошнюю магчымасць у тэксьце рэзалюцыі акцэнтавалі ўвагу ўсе інфармацыйныя агенцтвы.

Супраць новай рэазалюцыі адразу выступілі Нямеччына й Францыя. Прэзыдэнты дзьвюх краінаў выказаліся ў гэтым пытаньні ўчора падчас неафіцыйнай сустрэчы ў Бэрліне. Вось што заявіў Жак Шырак:

“Мы вызначылі скрайні тэрмін для раззбраеньня – паэтапна, у хімічнай, білягічнай і ядзернай сфэрах, і ў гэтым выпадку нам неабходна забясьпечыць інспэкцыі сродкамі кантролю, інфармацыі, назіраньня і ліквідацыі зброі масавага зьнішчэньня. І мы лічым, што гэта лепшы мэтад дасягненьня пастаўленай мэты, іншымі словамі – раззбраеньня Іраку мірным спосабам”.

Канцлер Гергард Шрэдэр разьвіў думку свайго французскага калегі:

“Можа быць, тое, што адрозьнівае старую добрую Эўропу ад іншых – гэта той факт, што ў народаў Эўропы больш глыбока ўкаранілася ў іх калектыўнай сьвядомасьць, чым ёсьць у сапараўднасьці вайна. Магчыма, мінулае дазваляе лягчэй зразумець адзінства Францыі і Нямеччыны ў іхнай надзеі раззброіць Ірак мірным шляхам”.

Пазыцыю Францыі й Нямеччыны ў гэтым пытаньні падтрымала Расея. Гэтыя тры краіны прапанавалі дакумэнт, у якім гаворыцца аб неабходнасьці працягнуць інспэкцыі ААН прынамсі яшчэ на 120 дзён.

Сёньня брытанскі прэмьер-міністар Тоні Блэйр выступіў з прамовай, падчас якой, у прыватнасьці, зазначыў:

“Я прачытаў мэмарандум, вылучаны Францыяй, Нямеччынай і Расеяй ў адказ на наш праект рэзалюцыі. Гэты мэмарандум прымальны ў адносінах, прынамсі, наступных рэчаў – там ёсьць прызнаньне, што Садам мусіць раззброіцца цалкам і прызнаньне таго, што ён не супрацоўнічае ў поўнай меры”.

Паводле Тоні Блэйра, калі ААН ня зможа вырашыць пытаньне аб раззбраеньні, гэта пагражае небясьпечнымі наступствамі для ўсяго сьвету.

А вось што сказаў напярэдадні расейскі прадстаўнік у Радзе бясьпекі ААН Сяргей Лаўроў:

“Мы ня лічым, што шанец мірнага раззбраеньня Іраку быў страчаны альбо зьнік. Мы перакананыя, насупраць, што інспэкцыя ААН дзейнічае эфэктыўна і што Ірак паважае патрабаваньні міжнароднай супольнасьці, і яе ціск садзейнічаў гэтаму”.

Між тым, як піша сёньня “Washington Post”, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан заявіў падчаc сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ў Маскве, што ЗША “пойдуць наперад” незалежна ад таго, ці пагодзіцца з гэтым Рада бясьпекі. Газэта прыводзіць словы высокапастаўленага дыплямата адной з краінаў-сяброў Рады аб тым, што ягоны ўрад атрымаў аналягічныя рэкамэндацыі не турбавацца наконт галасаваньня. “Ня вам вырашаць, будзе вайна ў Іраку альбо не – сказалі дыплямату прадстаўнікі ЗША. – Гэтае рашэньне належыць нам, і мы яго ўжо прынялі. Яно канчатковае. Адзінае пытаньне – ці падтрымае яго Рада бясьпекі”. “Washington Post” спасылаецца таксама на высокапасьаўленага прадстаўніка ЗША, які паведаміў, што калі Злучаныя Штаты ня змогуць забясьпечыцць пасьпяховае галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН, адміністрацыя прыме “тактычнае рашэньне” адносна таго, ці ня лепш пачаць вайну наагул безь якога-небудзь галасаваньня ў ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG