Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІ СЯБАР КХП БНФ АЛЯКСАНДАР САЛАЎЯН АТРЫМАЎ СУДОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сёньняшняе судовае папярэджаньне за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ёсьць першым пакараньнем для сябра КХП БНФ Аляксандра Салаўяна. Разам з яшчэ адным апазыцыянэрам Уладзімерам Плешчанкам ён быў затрыманы 20 студзеня каля “Сіняга дому”, дзе яны ўдвох, як было пазначана на іхнай абвестцы, зьбіралі ахвяраваньні на абарону беларускай незалежнасьці ад расейскай агрэсіі. Нагадаем, што Ўладзімер Плешчанка ўжо аштрафаваны за правядзеньне гэтай акцыі на 1 мільён 850 тысяч беларускіх рублёў. Аляксандар Салаўян, як асуджаны ўпершыню, атрымаў толькі папярэджаньне.

Цягам судовага разьбіральніцтва спадар Салаўян запытаўся ў судзьдзі Сьвятланы Туфан пра лёс грошай, ахвяраваных віцяблянамі ды забраных міліцыянтамі падчас затрыманьня. Скарыстаўшы ейную параду зьвярнуцца з адпаведным запытам ў Чыгуначны райадзьдзел міліцыі, Аляксандар Салаўян сёньня ж і накіраваў такі запыт. Апазыцыянэры спадзяюцца вярнуць грошы, ды, як і меркавалася, скарыстаць іх на выданьне ўлётак ды іншыя агітацыйныя мэты. Зьбіраньне ахвяраваньняў каля “Сіняга дому” таксама будзе працягвацца найбліжэйшымі днямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG