Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УГОДКІ БНР АДЗНАЧАЦЬ У СЬЦЕНАХ ДОМА ЎРАДУ


Валер Каліноўскі, Менск

Да гутаркі за круглым сталом запрошаныя дэпутаты Нацыянальнага сходу, лідэры партыяў, прадстаўнікі ўраду, дзяржаўных ведамстваў і грамадзкасьці, навукоўцы. Асноўны даклад зробіць вядомы гісторык Анатоль Грыцкевіч. Весьці круглы стол будуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч і паэт Сяргей Законьнікаў. Паводле спадара Парфяновіча, праблема захаваньня незалежнасьці Беларусі зноў стала актуальнай, і зараз патрэбна правесьці грамадзкі дыялёг, высьветліць пазыцыі:

(Парфяновіч: ) “Калі цяпер будуецца нейкая саюзная дзяржава з Расеяй, то я, як дэпутат, не магу сказаць, колькі паўнамоцтваў я гатовы ёй перадаць, каб сувэрэнітэт Беларусі захаваўся. І нашыя грамадзяне таксама. А можа так здарыцца, што пройдзе рэфэрэндум па Канстытуцыйным акце, і гэта будзе ўжо позна абмяркоўваць. Таму трэба цяпер вызначыцца, і каб людзі сваю пазыцыю выказалі”.

Дэпутат Уладзімер Парфяновіч лічыць, што тут неабходна ўлічваць розныя грамадзкія пазыцыі, у тым ліку і апазыцыйных сілаў.

Такім чынам, гэта будзе першая за апошні час сустрэча дэпутатаў і прадстаўнікоў апазыцыі ў сьценах Дома ўраду. Паэт Сяргей Законьнікаў называе гэта першым маленькім зрухам у бок прызаньня БНР і захаваньня незалежнасьці Беларусі.

(Законьнікаў: ) “І калі будуць на круглым стале, які называецца “Незалежная Беларусь яднае нас” дэпутаты, прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, знакамітыя, вядомыя людзі, якія хоць у нечым уплываюць на палітычную і грамадзкую атмасфэру ў краіне, калі яны сядуць за адзін стол і нягледзячы на свае рознагалосьсі, розныя палітычныя погляды, аб’яднаюцца з адной ідэяй — захаваць дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі, я думаю, што гэта будзе перамога. Таму што апошні час ніякага паразуменьня нават у самым сьвятым, галоўным пытаньні — захаваньні незалежнасьці — у нас няма”.

Спадар Законьнікаў чакае, што адбудзецца вострая дыскусія, але будзе знойдзенае паразуменьне, і ўдзельнікі круглага стала прымуць супольны дакумэнт — зварот да суайчыньнікаў з заклікам адсьвяткаваць Дзень Волі як усенароднае сьвята.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG