Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БЕЛАРУСЫ МАЛА ЗАРАБЛЯЮЦЬ І МАЛА ЯДУЦЬ”


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

Польскае прэсавае агенцтва, а гэта найбуйнейшая інфармацыйная служба ў Польшчы, падае вынікі апошняга дасьледаваньня, наладжанага ў Беларусі на замову Партыі камуністаў Беларускай. Паводле гэтых вынікаў, з-за нізкіх заробкаў 51% беларусаў часта адмаўляюць сабе ў набываньні харчоў.

З-за недахопу грошай дзьве траціны беларусаў адмаўляюцца ад набыцьця вопраткі, а 44% ашчаджаюць на леках.

Толькі кожны дзясяты беларус, як піша Польская прэсавае агенцтва, ніколі не адмаўляе сабе ў набыцьці ежы ці вопраткі, а 20% насельнікаў Беларусі, ці кожны пяты, без праблемаў могуць дазволіць сабе купіць неабходныя лекі ў часе хваробы.

Больш за палову апытаных вінавацяць у сваім цяжкім матэрыяльным становішчы кіраўніка краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG