Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НЯМЕЦКІ ПАЛІТОЛЯГ АЛЯКСАНДАР РАР ЛІЧЫЦЬ ВЕНСКАЕ РАШЭНЬНЕ НАКОНТ БЕЛАРУСІ КАНСТРУКТЫЎНЫМ КРОКАМ


Ул. інф.

Спачатку мы спыталіся ў нашага суразмоўцы: наколькі можна верыць тым чуткам, што найбольш да сёньняшняга венскага рашэньня прыклала руку менавіта Нямеччына? Што мяркуе на гэта конт спадар Аляксандар Рар?

(Рар: ) “Я лічу, што нядаўняя місія спадарыні Цапф у Менск, сапраўды, прадэманстравала, што зь нямецкага боку ёсьць вельмі вялікае жаданьне дапамагчы Беларусі выйсьці з гэтай ізаляцыі”.

(Карэспандэнт: ) “Вы лічыце, што аднаўленьне статусу Беларусі ў ПА АБСЭ ёсьць крокам у гэтым напрамку?”

(Рар: ) “Так, акрамя ўсяго іншага і гэта. Тут ёсьць канструктыўная, а не дэструктыўная пазыцыя, у тым ліку і Нямеччыны, у гэтым напрамку. Зараз усе разумеюць, што трэба выкарыстаць усе магчымасьці, каб дапамагчы Беларусі выйсьці з крытычнага становішча, гэтага становішча — і я думаю, што Нямеччына сапраўды наколькі змагла прыклала руку ў гэтым сэнсе”.

(Карэспандэнт: ) “Такім чынам, прызнаючы беларускі Нацыянальны сход, Нямеччына прызнае ці не прызнае рэжым?”

(Рар: ) “Гэта тая тактыка, якая зараз прымяняецца ў дачыненьні да Кучмы. Захад дэманстратыўна ігнаруе самога дыктатара, аднак прызнае супрацоўніцтва зь іншымі дэмакратычнымі сіламі...”

(Карэспандэнт: ) “Наколькі цяперашняя лінія старой Эўропы — як вядома, менавіта старая Эўропа сёньня выступала за аднаўленьне статусу Беларусі у ПА АБСЭ — зьвязаная з магчымай вайной зь Іракам?”

(Рар: ) “Ведаеце, пакуль такая стратэгія не прасочваецца, аднак Нямеччына зараз будзе шукаць сабе і іншых саюзьнікаў, дадатковых. Вы бачылі, што Польшча, Чэхія, Вугоршчына ды іншыя краіны віленскай групоўкі надзвычай крытычна паставіліся да нямецкай-францускай пазыцыі. Таму дзеля будучыні Эўропы трэба прыгледзецца і да іншых краінаў кантынэнту. Мы мусім з самага пачатку дамагацца даверлівых дачыненьняў, каб атрымліваць неабходную палітычную падтрымку ў будучыні”.
XS
SM
MD
LG