Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГІЛЁЎСКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ СУПРАЦЬ ДЭКРЭТУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Паводле меркаваньня прадпрымальнікаў, гэты дэкрэт паставіць малы бізнэс на мяжу выжываньня і насамрэч зьменшыць паступленьне падаткаў у бюджэт.

Прадпрымальнікі адправілі гэты ліст напярэдадні сёньняшняй сэсіі абласнога савету і спадзяюцца, што дэпутаты разгледзяць іхнае пытаньне. Яны прапануюць дэпутатам Магілёўскага абласнога савету, каб тыя звярнуліся ў палату прадстаўнікоў і папрасілі скасаваць гэты дэкрэт, які набудзе моц ад 1 сакавіка.

Пад лістом таксама падпісаліся старшыні саветаў шасьці рынкаў Магілёўшчыны. У выпадку, калі зварот не прынясе вынікаў, прадпрымальнікі могуць пайсьці на акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG