Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКАЗЧЫКІ Ў СУДЗЕ — ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Акруговая і гарадзкая выбарчыя камісіі зьнялі Тацяну Марчанку зь перадвыбарчай барацьбы нібыта за непраўдзівую дэклярацыю пра даходы.

Сама Марчанка сьцьвярджае, што камісіі, не ўнікаючы ў сутнасьць, пераблыталі ейную “выручку” ад рэалізацыі тавараў і “даход”. Двухгадзіннае разьбіральніцтва адносна таго, што лічыць даходам прадпрымальніцы, а што проста выручкай, не прывяло да паразуменьня ўсіх удзельнікаў судовага працэсу.

У прыватнасьці, пракурор Раіса Кострыкава папрасіла перапынак, каб падрыхтавацца і аргумэнтавана выкласьці сваю пазыцыю. Судзьдзя Леанора Буянкова задаволіла просьбу.

Тацяна Марчанка сказала, што сёньня суд і ня мог вынесьці рашэньне.

(Марчанка: ) “Як гэта так, узяць і зараз мяне аднавіць?! Гэта ж пэўныя таварышы, як я разумею, панясуць адказнасьць за тое, што дапусьцілі. Ва ўсякім разе, павінны. Як будзе на самой справе, ня ведаю. Але па законе павінны панесьці адказнасьць”, — сказала спадарыня Марчанка.

Сёньня суд працягне разьбіральніцтва.
XS
SM
MD
LG