Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ КАНДЫДАТЫ НЕ МАГЛІ ГАВАРЫЦЬ НА ГАРАДЗЕНСКІМ РАДЫЁ ТОЕ, ШТО ХАЦЕЛІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Уладзімер Чырвоненка балятуюецца ў Гарадзенскі гарсавет. Ён — намесьнік старшыні абласной агранізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры запісе радыёвыступу некалькі разоў яго перапыняла Надзея Сакалова — кіраўніца абласнога радыё. Яна ўплывала на тое, што кандыдат на дэпутата хацеў сказаць у сваім перадвыбарчым выступе.

(Чырвоненка: ) “Яна заходзіць у пакой, дзе адбываецца запіс, пачынаем спрачацца. Тлумачу сваю пазыцыю, пункт гледжаньня, яна выходзіць. Потым пра вэртыкаль улады. Я сказаў, што мясцовы парлямэнт — прадстаўнічая ўлада заменены вэртыкальлю ўлады, якая падначальваецца ў нас толькі аднаму чалавеку. Зноў перапыняецца запіс. Якому чалавеку? Гэта намёк, гэта абраза. Далей зноўку было нейкае пытаньне, зьвязанае зь мясцовай уладай, яна пайшла па дырэктара тэлебачаньня”.

У такой нэрвовай атмасфэры адбываўся запіс кандыдата ў радыёстудыі. Выступ Уладзімера Чырвоненкі зацьвердзілі толькі ў трэцім варыянце.

На падобнае стаўленьне да сябе з боку кіраўніка абласнога радыё наракае і Юры Істомін — кіраўнік гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Сяргей Антусевіч узначальвае Незалежны прафсаюз на самым буйным прадпрыемстве — аб’яднаньні “Азот”. Ён таксама сябар Партыі БНФ. Два дні перадвыбарчай кампаніі ён згубіў, спрабуючы надрукаваць улёткі ў друкарні свайго прадпрыемства. Другая праблема: ягоны канкурэнт, прадстаўнік дзяржаўнай установы, свабодна распаўсюджвае свае ўлёткі без выходных зьвестак. Сяргею Антусевічу вядомыя таксама іншыя прыклады.

(Антусевіч: ) “Іншыя выпадкі таксама ёсьць у горадзе. Я ведаю, што ёсьць надрукаваныя на каляровых прынтэрах улёткі кандыдатаў, якія не ідуць па маёй акрузе. Яны проста не саромеюцца выкарыстоўваць нейкія свае рэсурсы”.

Сяргей Антусевіч гаворыць, што кандыдаты ад улады не баяцца быць пакаранымі за парушэньні. У гэтым сэнсе ён ды іншыя кандыдаты ад апазыцыйных сілаў адчуваюць, што перад законам ня ўсе роўныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG