Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІМ НАСТАЎНІКАМ ЗАГАДАЛІ ПРАВОДЗІЦЬ ПЕРАДВЫБРЧУЮ АГІТАЦЫЮ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Віцебскія ўлады ўсур’ёз занепакоеныя абыякавасьцю людзей да надыходзячых мясцовых выбараў. Гэтая занепакоенасьць грунтуецца ў тым ліку й на папярэднім досьведзе: мінулыя мясцовыя выбары былі фактычна праваленыя з-за масавае няяўкі выбарцаў на свае ўчасткі.

Школы ды іншыя навучальныя ўстановы традыцыйна ёсьць і месцам правядзеньня выбараў. Таму цягам некалькіх апошніх дзён адміністрацыі віцебскіх школ аддаюць загады сваім настаўнікам праводзіць тлумачальныя гутаркі з бацькамі сваіх вучняў, а таксама з жыхарамі навакольных дамоў, наведваючы іхныя кватэры. Усё гэта настаўнікі мусяць рабіць у вольны ад працы час.

У якасьці асноўнага агітацыйнага аргумэнту на карысьць удзелу ў мясцовых выбарах настаўнікам прапанавана казаць, што ў бюджэце няма грошай на другі выбарчы тур, і таму абавязкам кожнага сумленнага чалавека ёсьць абавязковае наведваньне выбарчага ўчастка 2-га сакавіка, а яшчэ лепей – у вызначаны час датэрміновага галасаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG