Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ СТАНЕ РЭЗЭРВОВАЯ СЛУЖБА ВЫЙСЬЦЕМ ДЛЯ ТЫХ, ХТО НЯ ХОЧА СЛУЖЫЦЬ У ВОЙСКУ?


Любоў Лунёва, Менск

Няма адмысловай статыстыкі наконт менавіта гэтай групы злачынстваў. Прадстаўнік ваеннай пракуратуры Ўладзімер Актэсюк паведаміў, што тых, хто арыштаваны за адмову служыць у войску, некалькі дзясяткаў чалавек, але менш за сотню.

Ваенкомы лічаць, што насамрэч гэтая лічба магла быць значна большай, калі бы за кожны выпадак справу даводзілі да суду. Асноўную колькасьць тых, хто ўхіляецца ад службы, складаюць прызыўнікі, якія баяцца так званых нестатутных адносінаў. Астатнія — з рэлігійных і іншых перакананьняў. Індуісцкія суполкі ня супраць рэзэрвовай службы, калі яна ня будзе супярэчыць іх асноўным патрабаваньням. Гаворыць крышнаіт Сяргей Малахоўскі:

(Малахоўскі: ) “Камандаваньне вайсковых частак павінна даць магчымасьць практыкаваць нашым людзям сьвядомасьць Крышны. Гэта значыць, вэгетарыянскі тып харчаваньня, выдзяленьне часу на мантра-мэдытацыю, а гэта дзьве гадзіны, вывучэньне літаратуры. Акрамя таго, неабходна выключыць з мэню ўзбуджальныя рэчывы — каву, гарбату і г.д. Адмова ад тытуню, сьпіртовых напояў і заняткаў незаконным сэксам, а армія гэтаму спрыяе. Усё роўна, на якой службе служыць, абы былі ўмовы для нас. Калі на рэзэрвовай службе іх будзе больш, то чаму не?”

Многія хлопцы, якія ўхіляюцца ад вайсковай службы, лічаць, што для іх рэзэрвовая служба — ня выйсьце.

(Жывалеўскі: ) “Мая стыхія — гэта рок-н-рол, пэрформанс, жывапіс… Армія — гэта папросту не мая справа, і думаць пра тое, якой яна будзе заўтра ці будзе яна наогул, мне нецікава. Калі я прыйшоў у ваенкамат, у мяне быў, як звычайна, чырвоны колер валасоў і своеасаблівы выгляд. З гэтае нагоды нэўрапатоляг накіраваў мяне ў “Навінкі”. Там мне паставілі дыягназ “8 Б”, зь якім я і не патрапіў у армію. Лічу, што мне вельмі пашанцавала. Мне дастаткова таго, што я бачыў людзей, якія прыходзілі адтуль. Яны ўжо ня тыя, хто былі да таго, як адслужылі”.

Рэальнасьць сьведчыць на тое, што й крымінальная адказнасьць за ўхіленьне ад вайсковай службы не дае істотнага эфэкту, і шэрагі тых, хто ўхіляецца ад службы, толькі папаўняюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG