Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ КАМПАНІІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ ЗАЯЎЛЯЮЦЬ, ШТО КОЛЬКАСЬЦЬ ІХ АБАНЭНТАЎ ПЕРАВЫСІЛА ПАЎМІЛЬЁНУ


Юры Сьвірко, Менск

Афіцыйная колькасьць карыстальнікаў сотавых тэлефонаў у сярэдзіне лютага перавысіла 500 тысяч. Кампанія “МТС” 14 лютага паведаміла пра тое, што на гэты момант яе абанэнтамі сталі больш за 60 тысяч жыхароў Беларусі. Першы сотавы апэратар “БелСел” заяўляе пра прыблізна 20 тысяч кантрактаў з абанэнтамі сеткі старога стандарту NMT-450 ды амаль 1 тысячу кліентаў новага — cdma2000.

На сайце найбуйнейшага беларускага апэратара са студзеня вісіць абвестка: “Абанэнтаў “Velcom” — 420 тысяч!” Аднак больш канкрэтных і сьвежых зьвестак у гэтай кампаніі атрымаць не ўдалося. Паводле некаторых экспэртаў, гэтая колькасьць можа быць завышаная.

Адзін з супрацоўнікаў фірмы “БелСел” заявіў Радыё Свабода, што калі б ягоная фірма карысталася той жа мэтодыкай падліку, што й “Velcom”, дык тады б у “БелСел” было б “каля 60–70 тысяч абанэнтаў”. Паводле яго, “Velcom” дагэтуль лічыць усіх сваіх абанэнтаў — нават тых, каго ўжо адключылі за няўплату.
XS
SM
MD
LG