Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА “ПАЛІМІРЫ” І “НАФТАНЕ” ПРАДАЮЦЬ АКЦЫІ РАБОТНІКАМ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

На сёньняшні дзень на “Паліміры” заключылі дамовы на іх набыцьцё каля трох тысяч чалавек. Аднак абсалютная бальшыня будучых акцыянэраў набывае ня больш як 10–20 акцыяў.

Пра тое, як ідзе акцыянаваньне на “Нафтане”, распавядае работнік прадпрыемства, старшы майстар Васіль Главацкіх:

(Главацкіх: ) “Таму, што на акцыі можна атрымаць нейкія дывідэнды, на “Нафтане” ніхто не дае веры. Калі хто іх і набывае, дык толькі дзеля сувэніра, па 10–20 акцыяў. Праўда, ёсьць адзінкі, якія набываюць усе 420 акцыяў, але гэта, у асноўным, людзі перадпэнсійнага веку. Сытуацыя такая, што набытыя акцыі цягам 5–7 гадоў нельга ні перадаць, ні прадаць, і гэта таксама не спрыяе іх набыцьцю. Да таго ж невядома, хто будзе гаспадаром прадпрыемства. Я асабіста акцыі набываць ня буду”.

А вось што сказаў на гэты конт апэратар з “Нафтану” Аляксандар Балонкін:

(Балонкін: ) “Я асабіста ўзяў 10 акцыяў — каб быць у сьпісе акцыянэраў. Але, набываючы іх, разумеў, што выкінуў 26 тысяч на вецер. Многія спадзяваліся абмяняць на акцыі чэкі “Маёмасьць”, але ж гэтыя спадзяваньні ня спраўдзіліся”.

Працягваючы тэму, якую закрануў сп. Балонкін, заўважым, што многія пэнсіянэры — былыя работнікі “Паліміру” і “Нафтану”, якія аддалі “вялікай хіміі” 20 і болей гадоў, і якім было паабяцана, што яны абмяняюць свае чэкі “Маёмасьць” на акцыі, сёньня, пасьля спыненьня чэкавай прыватызацыі, пішуць абураныя лісты ў вышэйшыя інстанцыі і не даюць рады дачакацца на іх адказу.

Дый наагул у Наваполацку мала хто дае веры таму, што ўлады разьвітаюцца з кантрольным пакетам акцыяў прадпрыемстваў, што зьяўляецца галоўнай умовай прыходу багатых інвэстараў, і разглядаюць акцыянаваньне як зьмену шыльдаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG