Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРАТРУС У КВАТЭРЫ ВАЛЕРЫЯ ЛЕВАНЕЎСКАГА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Валеры Леванеўскі будзе падаваць скаргу ў пракуратуру. Як прадпрымальнік ён мае права аказваць паслугі па капіяваньні папераў. Таму, на ягоную думку, рызограф канфіскаваны з-за тэарэтычнай магчымасьці яго выкарыстаньня падчас выбарчай кампаніі.

Прадпрымальнік зьвязвае ператрус і з тым, што асабіста ён актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы акцыі за лепшае жыцьцё, якая мае адбыцца ў сталіцы 12 сакавіка. Валеры Леванеўскі таксама зазначае, што ўчора ён знаходзіўся ў Менску, дзе адбылося ўзмацненьне прадпрымальніцкага руху. Рэспубліканскі страйкавы камітэт, які ён ачольвае, злучыўся з Рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG