Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРУСЭЛЬ БУДЗЕ ШУКАЦЬ “ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ПАДЫХОД” ДА МЕНСКУ


Ул. інф.

Як вынікае з дакумэнта, у дыялёгу з былымі савецкімі рэспублікамі Брусэль надае першачарговую ўвагу сытуацыі з правамі чалавека, разьвіцьцю дэмакратыі й пераходу да рынкавай эканомікі. Як лічаць эўрапейскія экспэрты, з гледзішча стану заканадаўства, да нормаў і стандартаў Эўразьвязу набліжаецца толькі Ўкраіна.

Брусэль зьбіраецца надалей падтрымліваць рынкавыя рэформы ў гэтай краіне і садзейнічаць уступу Кіева ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Што да Беларусі, то ў мэтах паўнавартаснага супрацоўніцтва з Эўропай гэтая краіна мусіць як мага хучэй распачаць палітычныя ды эканамічныя рэформы, уключна з устанаўленьнем вяршынства права, умацаваньнем дэмакратычных інстытутаў і будаўніцтвам рынкавай эканомікі.

У справаздачы Эўракамісіі даюцца рэкамэндацыі наконт пошукаў індывідуальных падыходаў да Менску і Кішынэва, а таксама наконт падтрымкі праграмаў міжрэгіянальнага і памежнага супрацоўніцтва дый гандлю зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG