Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАСЬЛЯ 15-ДЗЁННАЙ ГАЛАДОЎКІ НА ВОЛЮ ВЫЙШАЎ ЗЬМІЦЕР ІВАНОЎСКІ — КІРАЎНІК РУХУ “ГАРАДЗЕНСКІ ВЫБАР”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(Іваноўскі: ) “Адчуваю я сябе добра. І можна сказаць — вельмі добра. Вылежаўшыся на нарах, хочацца працаваць, даведацца, якія абставіны цяпер у прадпрымальнікаў і ўвогуле. Таму што ўсё-ткі гэтыя два тыдні быў моцна адарваны ад рэаліяў жыцьця”.

Зьміцер Іваноўскі гаворыць, што газэты яму дазвалялі чытаць. Але што датычыць неафіцыйных падзеяў у Горадні, прадпрымальніцкага руху, дык пра гэта можна было даведацца толькі з “Биржи Информации”, якая выходзіць раз на тыдзень. Пакаралі арыштам сп. Іваноўскага нібыта за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў. На знак пратэсту ён адразу абвесьціў галадоўку.

(Іваноўскі: ) “Праводзіў галадоўку так: першы тыдзень піў толькі ваду і гарбату цёплую. Другі тыдзень дабавіў да вады яшчэ сокі, якія прыносілі сябры”.

Зьміцер Іваноўскі гаворыць, што сябры спрабавалі адгаварыць яго, каб не галадаў. Але ён вырашыў, што нельга кідаць словы на вецер. Ён крыху схуднеў, але выглядае няблага. Будзе выходзіць з галадоўкі паступова. Пяць месяцаў таму Зьміцер галадаў за кратамі 10 сутак. Тады яго арыштавалі за ўдзел у ланцугу неабыякавых людзей.

На гэтым тыдні ў Менску яго абралі намесьнікам старшыні Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”. Завочна, улічваючы, што ён у гэты час знаходзіўся за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG