Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАПАРЛЯМЭНТ ЗАКЛІКАЕ БЕЛАРУСЬ ПАВАЖАЦЬ ПРАВЫ ПРАФСАЮЗАЎ


Ул. інф.

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнту аб адносінах паміж Эўразьвязам і Беларусьсю ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў “паважаць правы прафсаюзаў, асабліва права стварэньня асацыяцыяў, гарантаванае канвэнцыяй Міжнароднай асацыяцыі працы, якую Беларусь ратыфікавала”.

Эўрапарлямэнт заклікаў выканаўчы орган Эўразьвязу – Эўракамісію правесьці афіцыйнае дасьледаваньне і ў выпадку неабходнасьці прыпыніць сяброўства Беларусі ў сыстэме гандлёвых прэфэрэнцыяў. Гэтая сыстэма ўсталёўвае мытныя да іншыя льготы ў гандлі трэціх краінаў з Эўразьвязам.


Эўрапейскія міжпарлямэнцкія арганізацыі вымушаныя часта зьвяртацца да беларускай праблематыкі. Нагадаем толькі леташнія рашэньні:

4 ліпеня летась Эўрапарлямэнт прыняў адмысловую рэзалюцыю па Беларусі, у якой адзначалася, што ўзровень свабоды слова ў Беларусі на працягу шэрагу гадоў застаецца адным з самых нізкіх. 10 ліпеня 2002 году Парлямэнцкая Асасмблея АБСЭ на сэсіі ў Бэрліне прыняла рэзалюцыю адносна беларускай сытуацыі, у якой адзначаліся ня толькі парушэньні правоў чалавека, але прыгадваліся таксама незаконны гандаль зброяй і зьнікненьні апазыцыйных грамадзкіх дзеячоў. Тады ж была адхіленая чарговая прапанова прадаставіць нацыянальнаму сходу месца ў Асамблеі. Нарэшце, у верасьні 2002 году грунтоўную рэзалюцыю, прысьвечаную свабодзе слова ў Беларусі, прыняла Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы.
XS
SM
MD
LG