Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКІ ГАРВЫКАНКАМ СУПРАЦЬ ПЕРАЙМЕНАВАНЬНЯ АДНОЙ З ВУЛІЦАЎ ГОРАДУ Ў ГОНАР ПЯТРА МАШЭРАВА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Старшыня камісіі, галоўны архітэктар Віцебска Барыс Лядэнка зазначыў, што заплянаваныя аблвыканкамам імпрэзы ўвогуле не ўзгадняліся з гарвыканкамам. Між тым яшчэ 5 гадоў таму, да 80-х угодкаў Пятра Машэрава, гарвыканкам падтрымаў распрацаваны праект новага бульвару, якому меркавалася надаць імя гэтага дзеяча. Аднак грошай на гэты архітэктурны аб’ект у абласным бюджэце дагэтуль так і не знайшлося, і таму аблвыканкам прапанаваў перайменаваць у гонар Машэрава адну са старых вуліцаў.

Паводле словаў спадара Лядэнкі, значная колькасьць цэнтральных гарадзкіх вуліцаў мае гістарычныя найменьні, а таму іхнае перайменаваньне тапанімічная камісія гарвыканкаму палічыла немэтазгодным.
XS
SM
MD
LG