Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПАСПРЫЯЕ РЭЗАЛЮЦЫЯ ЭЎРАПАРЛЯМЭНТУ ПЕРАМЕНАМ У БЕЛАРУСІ?


Юры Дракахруст, Прага

Адзін з кіраўнікоў замежнай палітыкі Эўразьвязу Крыс Патэн заявіў, што Лукашэнка наўрад ці ў хуткім часе зьмягчыць сваю ўладу і пачне палітычныя і эканамічныя рэформы. Цяжка сказаць, калі Эўразьвяз можа разьлічваць на ўсталяваньне нарамальных адносінаў зь Беларусьсю – заявіў Крыс Патэн. Ён дадаў, што, на ягоную думку, імпульсы да пераменаў мусяць зыходзіць з самой Беларусі.

Калі адзін з кіраўнікоў замежнай палітыкі Эўразьвязу выказвае сумнеў, што рэзалюцыя Эўразьвязу можа істотна паўплываць на сытуацыю ў Беларусі, аналітыкі адзначаюць, што такая маральная падтрымка важная для беларускай грамадзянскай супольнасьці і недзяржаўных арганізацыяў. Паводле думкі Марыюса Вэла, дасьледніка з бэльгійскага цэнтру вывучэньня эўрапэйскай палітыкі, рэзалюцыя Эўрапарлямэнту нагадвае Лукашэнку, што ягоная палітыка непрымальная для Эўропы.

Бэльгійскі аналітык мяркуе, што палітычная ізаляцыя беларускага рэжыму зьяўляецца недастатковаю, ён ухваляе абяцаньне Эўразьвязу аказаць большую падтрымку беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці:

(Вэл: ) “Гэта дае магчымасьці садзейнічаць беларускай апазыцыі і дапамагчы грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычным ініцыятывам. Гэтыя магчымасьці далёка ня вычарпаныя Эўразьвязам, я мяркую, што Зьвяз мог бы зрабіць больш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG