Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭЗЫДЭНТ ЛАТВІІ ВІТАЕ АДНАЎЛЕНЬНЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА БЕЛАРУСІ З АБСЭ


Юры Сьвірко, Менск

Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Латвіі, падчас размовы зь беларускім амбасадарам Вайра Віке-Фрэйбэрга выказала спадзеў на тое, што ўрад Беларусі "прадэманструе дорую волю й канструктывізм" у супрацоўніцтве з офісам АБСЭ ў Менску. У сваю чаргу Вадзім Ламкоў выказаў зацікаўленасьць Беларусі ў перайманьні досьведу Латвіі што да інтэграцыі ў міжнародныя арганізацыі.

Прэзыдэнт Латвіі лічыць, што адным з прыярытэтаў замежнае палітыкі ейнае дзяржавы разам з інтэграцыяй у Эўрапейскі Зьвяз і НАТО ёсьць падтрыманьне добрых, прагматычных стасункаў з суседнімі краінамі.

Вайра Віке-Фрэйбэрга адзначыла, што асаблівыя сувязі паміж грамадзтвамі Латвіі й Беларусі захоўваюць і разьвіваюць дыяспары двух народаў. "У Латвіі актыўна працуюць беларускія культурныя арганізацыі, беларуская школа й бібліятэка”, – нагадала прэзыдэнт, і дадала: “Тое, як беларусы падтрымліваюць свае культурныя традыцыі й каштоўнасьці, выклікае сапраўдную павагу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG