Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: КРЫЗЫС ДАВЕРУ?


Віталь Тарас, Прага

Згодна з прынятай працэдурай, калі б ніхто зь сяброў Эўраатлянтычнага альянсу ня выступіў супраць, прапанова ад сёньняшняга дня лічылася б прынятай аўтаматычна. Турцыя, якая таксама ёсьць сябрам НАТО, афіцыйна запатрабавала правесьці кансультацыі на падставе 4-га артыкулу Вашынгтонскай дамовы. Гэты артыкул абавязвае краіны НАТО сабрацца дзеля кансультацыяў у выпадку, калі адзін зь сяброў альянсу лічыць, што ягонай тэрытарыяльнай цэласнасьці й незалежнасьці пагражае небясьпека.

Джордж Робэртсан заявіў адразу пасьля ранішняй сустрэчы:

“Гэта несумненна складаная сытуацыя. Аднак саюзьнікі мелі разыходжаньні перад тым, і несумненна будуць іх мець у далейшым. Справа ў тым, каб прыйсьці да кансэнсусу, і я веру, што мы прыйдзем да яго”.

Генэральны сакратар НАТО прызнаў сытуацыю беспрэцэдэнтнай. А прадстаўнік ЗША ў НАТО Нікалас Барнс назваў вэта Францыі, Бэльгіі й Нямеччыны “самым няўдалым рашэньнем (...) , якое не дазволіць НАТО аказаць Турцыі ваенную дапамогу, у чым яна сапраўды мае патрэбу. У выніку гэтых дзеяньняў НАТО сутыкнулася з крызысам даверу”, – сказаў амэрыканскі прадстаўнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG