Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЗАБАРОНУ ЎЛАДАЎ, МАЛАДАФРОНТАЎСКАЕ ШЭСЬЦЕ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў ЦЭНТРЫ МЕНСКУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Чыноўнікі гарвыканкаму абгрунтавалі адмову тым, што заяўнікі не пазначылі сваё месца працы. Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец лічыць гэту прычыну абсалютна надуманай і кажа, што ўлады проста баяцца вулічнай актыўнасьці моладзі.

Паводле спадара Севярынца, нягледзячы на забарону, моладзь зьбярэцца 14 лютага а 17-й гадзіне на пляцы Якуба Коласа. Адтуль калёна накіруецца да Опэрнага тэатру, дзе мае адбыцца сьвяточны мітынг. Падобныя акцыі ў гэты дзень таксама пройдуць яшчэ ў 31-м беларускім горадзе.

Мэта сёлетняй, ужо сёмай па ліку, маладафронтаўскай акцыі ў Дзень сьв. Валянціна — абарона беларускай незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG