Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БАРАНАВІЧАХ НА 36 ДЭПУТАЦКІХ МАНДАТАЎ ПРЭТЭНДУЮЦЬ 69 ЧАЛАВЕК


Алесь Горбач, Баранавічы

Спадар Блажэй вылучаўся як праз збор подпісаў, так і ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”. Аднак яму было адмоўлена з прычыны незадэкляраваных адсоткаў ад дэпазытнага ўкладу. Пасьля таго як Берасьцейская абласная камісія адмяніла рашэньне Баранавіцкай гарадзкой, Мікола Блажэй усё ж быў зарэгістраваны кандыдатам.

Такім чынам, у Баранавіцкі гарадзкі савет балятуецца сем сацыял-дэмакратаў з “Народнай грамады” Статкевіча, па тры прадстаўнікі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і камуністаў Сяргея Калякіна і два сябры БНФ “Адраджэньне”. Усяго на 36 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 69 чалавек.

У Берасьцейскі ж абласны савет па васьмі баранавіцкіх акругах выбары пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове — вылучэнцам ад апазыцыйных партыяў было адмоўлена ў рэгістрацыі.
XS
SM
MD
LG