Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦI ЗАТРЫМАНЫ АДКАЗНЫ СУПРАЦОЎНIК КIРАЎНIЦТВА СПРАВАЎ ПРЭЗЫДЭНТА


Алег Супрунюк, Берасьце

Паводле неафiцыйнай iнфармацыi, ягонае затрыманьне праводзiлi супрацоўнiкi КГБ. Дасьведчаныя крынiцы паведамляюць, што Вiктару Цюрыну сёньня ўжо прад’явілі абвiнавачаньне ў атрыманьнi хабару. Паводле некаторых зьвестак, размова iдзе пра суму 800 амэрыканскiх даляраў. Але ў берасьцейскiм упраўленьнi КГБ не пацьвердзiлi iнфармацыю пра затрыманьне гэтага чыноўнiка.

У свой час Вiктар Цюрын займаў адказную пасаду ў камiтэце, якi адказваў за рэфармаваньне дзяржаўнай маёмасьцi ў Берасьцейскай вобласьцi. Адтуль спадар Цюрын перайшоў у структуру, створаную кiраўнiцтвам справаў Аляксандра Лукашэнкi. Некалькi гадоў таму гэтая ўстанова атрымала ў сваё распараджэньне шэраг адмiнiстрацыйных будынкаў у Берасьцi ды iншых раёнах вобласьцi.

Адным з найбольш прыбытковых кiрункаў дзейнасьцi гаспадарчага ўпраўленьня, што наўпрост падпарадкоўваецца кiраўнiцтву справаў прэзыдэнта, было прадстаўленьне арэндаваных памяшканьняў у прэстыжных будынках. Магчыма, менавiта гэтая дзейнасьць уваходзiла ў абавязкi Вiктара Цюрына i мае непасрэднае дачыненьне да ягонага затрыманьня.
XS
SM
MD
LG