Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ВЫБАРЫ БЕЗ ВЫБАРУ”


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

“Галоўная прабема – гэта рэгістрацыя, але нават тыя, хто яе пасьпяхова прайшоў, маюць права карыстацца толькі з сумаў, прызначаных дзяржавай, а за гэтыя грошы правесьці выбарчую кампанію ў Беларусі немагчыма”, – пішуць польскія адмыслоўцы.

Аўтары матэрыялу, прысьвечанага беларускім выбарам, са зьдзіўленьнем адзначаюць, што ўлады Беларусі называюць усіх кандыдатаў, вылучаных палітычнымі партыямі, апазыцыянэрамі. Звычайны паляк прызвычаіўся, што ў краіне ўладу фармуе кааліцыя партыяў, якія перамаглі ў часе парлямэнцкіх выбараў, а ў апазыцыю пераходзяць і кантралююць гэтую ўладу партыі, якія не ўвайшлі ў кааліцыю.

Такім чынам, той жа звычайны паляк, чытаючы, што ў Беларусі кандыдаты ад палітычных партыяў – апазыцыянэры, а ўлада не складаецца з партыяў, робіць выснову, што ў апазыцыі гэтай уладзе знаходзіцца ўсё грамадзтва.

Варта адзначыць, што ў часе леташніх мясцовых выбараў у 40-мільённай Польшчы быў зарэгістраваны толькі адзін больш-менш сур’ёзны выпадак парушэньня заканадаўства, зьвязаны са спробай кандыдатаў падкупіць выбаршчыкаў. Справа гэтая скончылася судовым працэсам.
XS
SM
MD
LG