Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАКАМІСІЯ ЗЬБІРАЕЦЦА РАЗГЛЕДЗЕЦЬ ПРАПАНОВУ ВАРШАВЫ АДНОСНА ДАПАМОГІ МЕНСКУ


Ул. інф.

Паводле прадстаўніка ЭЗ, такім чынам Варшава зрабіла свой добраахвотны ўнёсак ў разьвіцьцё агульнаэўрапейскай стратэгіі ў пытаньні ўмацаваньня стасункаў з новымі суседзямі. Паведамляецца, што Брусэль вітае такую прапанову, аднак у зьвязку з тым, што Польшча яшчэ не зьяўляецца сябром Эўразьвязу, а толькі кандыдатам на ўступленьне ў яго, рашэньне адносна дапамогі чатыром постсавецкім краінам вынесенае на разгляд Эўракамісіі.

Польскія прапановы адносна эўрапейскай дапамогі Менску, Кіеву, Маскве і Кішынэву стануць галоўнай тэмай адмысловай канфэрэнцыі, якая адбудзецца 19 лютага ў Варшаве.
XS
SM
MD
LG