Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНР СУСТРЭЛАСЯ З КІРАЎНІКАМІ МЗС КАНАДЫ


Ул. інф.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла прасіла канадыйскі ўрад дамагацца ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі з мэтай як найхутчэйшага вызваленьня журналістаў Міколы Маркевіча, Паўла Мажэйкі і Віктара Івашкевіча, прафэсара Юрыя Бандажэўскага, а таксама распавяла пра Вячаслава Сіўчыка і Зьміцера Іваноўскага, якія асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту. Старшыня Рады БНР выказала меркаваньне, што спадзяваньні Захаду на прэзыдэнта Расеі Пуціна як на дэмакратызатара Беларусі абсалютна марныя – Масква выкарыстоўвае свой уплыў на Лукашэнку выключна ў мэтах анэксіі Беларусі. Івонка Сурвілла закранула і тэму дапамогі беларускай апазыцыі і незалежным сродкам масавай інфармацыі. Як паведаміла Старшыня Рады БНР Радыё Свабода, з боку кіраўніцтва канадыйскага замежнапалітычнага ведамства было выяўленае разуменьне ўва ўсіх вышэйзгаданых пытаньнях.
XS
SM
MD
LG