Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАТЫРЫ ЛІТАРАТАРЫ-ЭМІГРАНТЫ СТАЛІ ГАНАРОВЫМІ ЗАМЕЖНЫМІ СЯБРАМІ САЮЗУ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ


Валянціна Аксак, Менск

Дзякуючы сужэнству Зоры і Вітаўта Кіпеляў Амэрыка ведае пра Беларусь. Літаратуразнаўчую і перакладніцкую працу супрацоўніцы Нью-Ёркскае публічнае бібліятэкі Зоры Кіпель цяжка пераацаніць. Як немагчыма пераацаніць унёсак літаральна ва ўсе сфэры беларусазнаўтсва стваральніка і кіраўніка Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, публіцыста і кнігавыдаўца Вітаўта Кіпеля. Навіну пра прыняцьцё ў ганаровыя сябры пісьменьніцкае грамады яны ўспрынялі з радасьцю. Гаворыць Вітаўт Кіпель.

(Вітаўт Кіпель: ) “Мы працавалі ўсё жыцьцё зь Беларусьсю і для Беларусі, хоць жылі мы па-за Беларусьсю і праца наша была па-за Беларусьсю. І таму фармальная прыналежнасьць да арганізацыі, якая на Бацькаўшчыне, успрымаецца зь вялікай падзякай, зь вялікім энтузіязмам і зь вялікай ахвотай”.

Паэт, публіцыст, навуковец Янка Запруднік таксама жыве ў Нью-Ёрку, але працуе для Беларусі. На радзіме творы і навуковыя працы Янкі Запрудніка сталі вядомыя толькі за часы незалежнасьці. Тады ў адным зь недзяржаўных менскіх выдавецтваў была выдадзеная ягоная кніга “Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях”. Апошняя кніга Запрудніка – “Дванаццатка”, прысьвечаная сябрам эміграцыйнае маладосьці, патрапіла ў сьпіс мінулагодніх бэстсэлераў паводле апытаньня чытачоў, якое праводзіла газэта “Наша Ніва”.

Патрапляў у сьпіс бэстсэлераў і раман канадзкага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы “Змагарныя дарогі”, перавыдадзены ў 1994 годзе на радзіме выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.Спадар Акула спадзяецца, што і астатнія ягоныя кнігі будуць выдадзеныя на радзіме. Рашэньне рады Саюзу пісьменьнікаў ён успрыняў як спробу злучыць ўсіх беларускіх літаратараў у супольнай працы для хутчэйшага ўсталяваньня ў Беларусі дэмакратычных каштоўнасьцяў.

(Кастусь Акула: ) “У Беларусі робяцца намаганьні, каб нашых творчых людзей па цэлым сьвеце спалучыць, каб працавалі для ўсталяваньня гуманітарных правоў чалавека…”

Прапановы прыняць замежных беларускіх літаратараў у пісьменьніцкі саюз, выказвалася яшчэ ў сярэдзіне 1990-х, але тады яны не знайшлі падтрымкі бальшыні сяброў рады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG