Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫБАРЫ БЯЗ ВЫБАРУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Сыстэма выбараў у мясцовыя саветы спакваля вяртаецца да былых савецкіх часоў, калі на адну акругу вылучаўся толькі адзін кандыдат у дэпутаты. Прынамсі, 7 з 21 раённых саветаў фармуецца зараз на безальтэрнатыўнай аснове. І гэта ня толькі саветы тых раёнаў – скажам, Брагінскага ці Нараўлянскага – адкуль пасьля Чарнобыльскай катастрофы зьехала шмат людзей. Па аднаму прэтэндэнту на дэпутацкі мандат зарэгістравана ў Мазырскім, Ельскім, Гомельскім сельскім раёнах.

Кіраўніца Нараўлянскага раённага савету Ала Навуменка ня бачыць у безальтэрнатыўнасьці аніякай заганы. Маўляў, хто хацеў, той вылучыўся. А дзе адзін прэтэндэнт, там выбаршчыкі няхай самі вырашаюць: галасаваць за яго ці не.

У Карме на тры з паловаю дзясяткі акругаў толькі ў адной зарэгістраваныя 2 кандыдаты. У астатніх – па адным прэтэндэнту на вакансію.

Старшыня Кармянскага райсавету Мікалай Прытычэнка лічыць, што людзі страцілі інтарэс да саветаў з прычыны іх нязначнага ўплыву на жыцьцё раёну. Паводле старшыні, у раённага савета няма нармалёвай фінансавай асновы для дзейнасьці, а ў сельскіх саветах наагул адсутнічае бюджэт. Дарэчы, бальшыня сельскіх і пасялковых саветаў рэгіёну таксама фармуецца на безальтэрнатыўнай аснове.

Ня маюць канкурэнцыі амаль у палове акругаў і прэтэндэнты ў дэпутаты абласнога савету. Сёлета ў гэты прадстаўнічы орган зарэгістравана на 33 кандыдаты меней, чымся на выбарах у 1999 годзе. Абласная камісія адсеяла і 12 прадстаўнікоў партыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG