Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ “ЗУБРЫ” РАСПАЧАЛІ ПЕРАДВЫБАРЧУЮ АГІТАЦЫЙНУЮ АКЦЫЮ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

“Зуброўцы” абышлі ўжо некалькі віцебскіх “шматпавярховак”, і тамтэйшыя жыхары вельмі прыязна сустракалі наведнікаў. Плёнам гэткіх сустрэч, паводле словаў актывісткі руху “Зубр” Вольгі Карач, сталіся сходы дзеля падтрымкі незалежных кандыдатаў, якія ўжо атрымалі дэпутацкія наказы ад сваіх выбарцаў. Дарэчы, у гарадзкі Савет балятуецца і сама спадарыня Карач.

Усе наяўныя ў Віцебску апазыцыйныя палітычныя партыі атрымалі запрашэньне далучацца да перадвыбарчай агітацыйнай акцыі “зуброўцаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG