Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЯЦІ СЯБРАМ БНФ У ГОРАДНІ КАНЧАТКОВА АДМОВІЛІ Ў РЭГІСТРАЦЫІ КАНДЫДАТАМІ Ў ДЭПУТАТЫ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Старшыня камісіі Леанід Лучына сказаў карэспандэнту нашага Радыё, што да сябраў партыі БНФ засталося “мора пытаньняў”. Таму камісія вырышыла пакінуць бязь зьменаў адмову, якую тыя атрымалі ў гарадзкой камісіі.

Такім чынам, і старшыня абласной арганізацыі партыі Сяргей Мальчык, і кіраўнік гарадзкой — Аляксандар Міхальчык не зарэгістраваныя кандыдатамі. А разам зь імі яшчэ тры чалавекі. Усе яны мелі балятавацца ў гарсавет.

Спачатку гарадзкая камісія назвала наступную падставу для адмовы: у пратаколе вылучэньня сябраў партыі БНФ пазначана, што на сходзе прысутнічалі 7 чалавек, а галасавалі толькі 6. Затым пачалі шукаць больш грунтоўную падставу. Усю дакумэнтацыю Рады за два апошнія гады правярала ўпраўленьне юстыцыі. Нічога не знайшлі. Нарэшце, учора ўвечары работнікі юстыцыі наведалі сябраў Рады БНФ на кватэрах. Адзін зь іх расказаў мне, што дома яго паўгадзіны распытвалі пра ўсе падрабязнасьці дзейнасьці партагранізацыі. Склалася ўражаньне, што ў ягоных паказаньнях імкнуцца знайсьці нейкія супярэчнасьці. Ён так і сказаў супрацоўніку ўпраўленьня юстыцыі, які ўсё дбайна занатоўваў.

Старшыня абласной Рады партыі Сяргей Мальчык вылучаўся ў адной акрузе з кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёну гораду Барысам Казялковым. Дарэчы, кіраўніком барцоўскай асацыяцыі. У сваёй акрузе сп. Казялкоў застаўся адным-адзіным кандыдатам.
XS
SM
MD
LG