Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАРШЫНЯ КАМІСІІ ПАРЭ Ў СПРАВЕ ЗЬНІКЛЫХ ЗЬБІРАЕЦЦА НАВЕДАЦЬ МЕНСК У САКАВІКУ


Ірына Халіп, Страсбур

Праўда, у афіцыйнай дэлегацыі на чале з Уладзімерам Канаплёвым так і не адбылося ніводнай афіцыйнай сустрэчы, а на ўчорашняе паседжаньне ў справе зьніклых яны не прыйшлі самі. У залі прысутнічаў толькі прадстаўнік Беларусі ў Радзе Эўропы Валер Рамашка, які канспэктаваў вельмі ўважліва ўсе выступы – напэўна, для справаздачы начальству.

Камісія ў справе зьніклых вырашыла сабрацца наступным разам у красавіку ў Страсбуры ці ў Парыжы. Яе сябры хочуць запрасіць на наступную сустрэчу сьледчых Случака і Петрушкевіча і, магчыма, Генадзя Ўгляніцу. Сяргей Кавалёў, старшыня камісіі, меў таксама неафіцыйную размову з Алегам Алкаевым, ужо пасьля паседжаньня, і назваў яе вельмі карыснай. Дарэчы, у сакавіку Сяргей Кавалёў таксама зьбіраецца ў Менск.

На гэтай жа сэсіі быў абраны новы адмысловы дакладчык па Беларусі – Стэф Горыс, дэпутат парлямэнту Бэльгіі. Як і Сяргей Кавалёў, і Ёнас Чаколіс, Горыс таксама ёсьць сябрам Лібэральнай групы ПАРЭ.

Наступная сэсія, якая адбудзецца ў канцы сакавіка, таксама павінна быць вельмі цікавай, таму што, як паведаміў старшыня ПАРЭ Пэтэр Шыдэр, хутчэй за ўсё, у Страсбур прыедзе прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін.
XS
SM
MD
LG