Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Ва ўрачыстай цырымонii адпраўкi вайскоўцаў у раён Пэрсыцкай затокi, што адбылася на лётнiшчы “Рузынэ”, браў удзел мiнiстар абароны Чэхii Яраслаў Тврдык. Чакаецца, што чэская групоўка будзе дадаткова ўзмоцненая яшчэ 60 вайскоўцамi.

БУХАРЭСТ. Прэзыдэнт Румынii Іон Ілiеску сёньня заявiў, што ягоная краiна падтрымвае Злучаныя Штаты ў якасьцi саюзьнiка ў барацьбе супраць глябальнага тэрарызму i распрацоўкi зброi масавага зьнiшчэньня. Гэтую заяву румынскi прэзыдэнт зрабiў у тэлеграме, дасланай сёньня прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу. Ілiеску таксама выказвае згоду, што да дыктатараў нельга ставiцца памяркоўна або iгнараваць iх, iм трэба супрацьстаяць.

РЫГА. Латвiя падтрымае Злучаныя Штаты ў вайне супраць Іраку, нават калi на гэта ня будзе санкцыi ААН. Пра гэта заявiла прэзыдэнт Латвii Вайра Вiке-Фрэйберга ў часе свайго выступу на латыскiм тэлебачаньнi. На ейную думку, тое ж самае зробяць бальшыня краiнаў Эўропы. Неабходнасьць падтрымкi дзеяньняў амэрыканцаў супраць Іраку Вiке-Фрэйбэрга патлумачыла тым, што ЗША зьяўляюцца краiнай, якая “ў найбольшай ступенi падтрымвае Латвiю”. Дзеля каардынацыi дзеяньняў Латвii ў плянаванай апэрацыi супраць Іраку ў ЗША накiруецца прадстаўнiк латыскага войска.

КІЕЎ. Надзвычайны Ўсеўкраiнскi зьезд прадстаўнiкоў апазыцыйных партыяў i рухаў з удзелам дэпутатаў усiх узроўняў адбудзецца ў Кiеве 1 сакавiка сёлета. Пра гэта сёньня было паведамлена на прэсавай канфэрэнцыi ў Кiеве, якуб наладзiлi лiдэры апазыцыi – сакратар кампартыi Ўкраiны Пётар Сiманенка, лiдэр блёку “БЮЦ” Юлiя Цiмашэнка i старшыня Сацыялiстычнай партыi Аляксандар Мароз. На зьезьдзе будзе разглядацца пытаньне пра шляхi адхiленьня ад улады цяперашняга рэжыму i зьмены сыстэмы ўлады ва Ўкраiне.

ВАРШАВА. Намесьнiк мiнiстра замежных справаў Польшчы Адам Данiэль Ротфэльд адрынуў iнфармацыю пра пляны пераносу ў краiну амэрыканскiх ваенных базаў зь Нямеччыны. “Такiх плянаў няма, – заявiў ён i дадаў, што гэта тэарэтычна немагчыма. Пра канфiдэнцыйныя перамовы на гэтую тэму памiж Варшавай i Вашынгтонам паведамiлi сёньня ўплывовыя польскiя газэты “Рэч Паспалiта” i “Газэта Выборча”. Апошняя, спасылаючыся на крынiцу ў Пэнтагоне, напiсала, што амэрыканскiя паразьдзяленьнi маглi б разьмясьцiцца ў Польшчы на былых базах савецкага войска.

КІШЫНЁЎ. Кiраўнiк Мiсii АБСЭ ў Малдове Ўiльям Хiл спадзяецца, што ў 2003 годзе можна будзе дасягнуць прагрэсу ў дасягненьнi палiтычнага ўрэгуляваньня прыднястроўскага канфлiкту. Пра гэта паведамiла ў пятнiцу прэсавая служба мiсii. Уiльям Хол лiчыць iстотным, што цягам сёлетняга кола перамоваў у Кiшынёве бакi вярнулiся да абмеркаваньня праекту, пададзенага АБСЭ, узяўшы яго за аснову дзеля наступных перамоваў. На ягоную думку, пабудова фэдэратыўнай дзяржавы, натуральнай для шматнацыянальнай рэспублiкi, якой ёсьць Малдова, можа стаць вырашэньнем прыднястроўскага канфлiкту.

САФІЯ. Кiраўнiк расейскага “Газпраму” Аляксей Мiлер i прэзыдэнт Баўгарыi Георгi Пырванаў абмяркуюць пытаньнi пашырэньня супрацоўнiцтва ў энэргетычнай галiне. Дзеля гэтага на запрашэньне мiнiстра энэргетыкi i энэргетычных рэсурсаў Баўгарыi Мiкi Кавачэва старшыня праўленьня “Газпраму” 5 лютага накiруецца ў Сафiю.

СІМФЕРОПАЛЬ. Сямёра вучняў сярэдняй школы крымскага пасёлку Чарнаморскае зьмешчаныя ў цэнтральны раённы шпiталь з дыягназам “атручаньне невядомым газам”. Прэсавая служба Мiнiстэрства ў надзвычайных сытуацыях Украiны паведамiла сёньня, што, паводле папярэднiх дадзеных, дзецi атруцiлiся сьлезацечным газам, якi адзiн са школьнiкаў распылiў з балёнчыка ў часе перапынку. Зараз стан здароўя дзяцей здавальняючы. Інцыдэнт расьсьледуецца.
XS
SM
MD
LG