Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯЎГЕН ЛУГІН:”ФЭРМЭР НЯ МАЕ РОЎНЫХ ПРАВОЎ НАВАТ З КАЛГАСЬНІКАМ”


Ганна Соусь, Менск

У 1994 годзе ў Беларусі было зарэгістравана каля 4 тысяч фэрмэрскіх гаспадарак. За час, калі пры ўладзе Аляксандар Лукашэнка, іх колькасьць паменшылася амаль удвая — цяпер іх усяго каля 2,5 тысяч. Гэта адбылося не таму, што людзі ня хочуць займацца фэрмэрствам, а таму што дзяржава стварае перашкоды прыватнаму сэктару ў сельскай гаспарадцы. Гэтак мяркуе каардынатар аргкамітэту “Зямля і воля” Яўген Лугін, які больш за дзесяць гадоў узначальваў Беларускую сялянскую партыю.

(Лугін: ) “Раней, калі толькі ўтвараліся фэрмэрскія гаспадаркі, ня трэба было тры гады плаціць падаткі. Днямі сустрэў у Саюзе фэрмэраў чалавека, які кажа: “Я яшчэ тры гады не адпрацаваў, а ўжо розныя падаткі зь мяне вылічваюць, у тым ліку й на даданую вартасьць, сацыяльныя й гэтак далей. Гэта адно, а другое, фэрмэр ня мае роўных правоў нават з калгасьнікам. Калі калгасьнік мае права паводле закону прыватызаваць да гектару зямлі, то фэрмэр гэтага права ня мае. Фактычна ён працуе на дзяржаўнай зямлі. Зь нейкіх прычынаў гэтую зямлю заўсёды могуць адабраць. Ужо гэты факт сам па сабе ёсьць вялікім тормазам для разьвіцьця фэрмэрства”.

Тым ня менш, Яўген Лугін лічыць, што фэрмэрства можа быць пэрспэктыўным кірункам у разьвіцьці сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

(Лугін: ) “Гэтая дыктатарская ўлада даўно ўжо б задушыла фэрмэрскую гаспадарку, але справа ў тым, што калгасная сыстэма фактычна разваленая. Нават афіцыйныя улады, міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міхаіл Русы заявіў, што 60% калгасаў — стратныя. А насамрэч стратнымі зьяўляюцца больш за 80% калгасаў. Мы бачым выпадкі, калі калгасы, як кажуць, ідуць “здавацца ў палон” фэрмэрам. Прыкладам, у Віцебскім раёне ёсьць два калгасы, якія ўжо “аддаліся” фэрмэру… У цэлым, я ўсё ж бачу, што пэрспэктыва ёсьць. Але трэба неяк вытрымаць гэты складаны час”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG