Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ ЗАКЛІКАЛА НЕ ЎЖЫВАЦЬ СІЛЫ СУПРАЦЬ ІРАКУ БЕЗ РАШЭНЬНЯ РАДЫ БЯСЬПЕКІ ААН


Аляксей Знаткевіч, Страсбур

Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны Рады Эўропы, краіны-назіральнікі, а таксама краіны-кандыдаты ўтрымацца ад сілавых дзеяньняў супраць Іраку без рашэьня Рады Бясьпекі ААН. Відавочна, што гэты заклік тычыцца шэрагу эўрапейскіх краінаў, найперш Вялікай Брытаніі, якія ўжо заявілі аб намеры падтрымаць ЗША. Таксама выказваецца заклапочанасьць відавочным намерам ЗША дзейнічаць супраць Іраку самастойна, без санкцыі ААН.

У той жа час, Асамблея заклікала ўлады Іраку неадкладна супрацоўнічаць з інспэкцыяй ААН і дазволіць ірацкім навукоўцам бесьперашкодна сустрэцца з інспэктарамі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 135 дэпутатаў, супраць – толькі 7. найбольш актыўна выступаў супраць рэзалюцыі дэпутат украінскай Вярхоўнай Рады ад блёку “Наша Ўкраіна” Раман Зварыч. Вось як ён аргумэнтаваў сваю пазыцыю:

(Зварыч: ) “Мне цяжка сказаць, што мяне хвалюе болей – нахабная, нязграбная і грубая манэра, у якой Вашынгтон дагэтуль прэзэнтаваў сваю пазыцыю, ці відавочная хвароба згодніцтва і заспакоенасьці, якая пашкодзіла некалі мужны дух Эўропы. Ці можа кожны з вас, ня хлусячы, сказаць, што ён ці яна абсалютна ўпэўнены, што Садам Хусэйн сапраўды зьнішчыў свой вялізарны арсэнал зброі масавага зьнішчэньня, які ён назапасіў. Многія эўрапейскія лідэры патрабуюць доказаў, што гэтыя сыстэмы зброі ўсё яшчэ прысутнічаюць у Іраку. Але рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН №1441 ясна кажа, што гэта абавязак Іраку давесьці, што ён зьнішчыў гэтую зброю”.

Але большасьць дэпутатаў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы з аргумэнтамі сп. Зварыча не пагадзіліся і адкінулі ягоную папраўкі. Рэзалюцыя была прынятая толькі зь нязначнымі зьменамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG