Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ СУДЗІЛІ ЗЬМІТРА ІВАНОЎСКАГА — КІРАЎНІКА РУХУ “ГАРАДЗЕНСКІ ВЫБАР”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Міліцыя чакала, што сёньня прыйдзе шмат людзей. Перад дзьвярыма Ленінскага суду Горадні стаяла ахова. Міліцыянты дзяжурылі таксама на ўсіх трох паверхах.

Усярэдзіну прапусьцілі самога Іваноўскага, ягонага прадстаўніка і карэспандэнта Свабоды. На вуліцы засталіся чалавек 20. Яны зьвярнуліся па дапамогу ў пракуратуру. Але пазьней дапусьціў іх у залю судзьдзя Дземчанка на хадайніцтва Зьмітра Іваноўскага.

Разгляд адбываўся ў 15-й залі, дзе летась судзілі журналістаў “Пагоні” Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку. Там зьмена — зьявілася мэталёвая клетка.

Судзьдзя апытаў сьведак, прагледзеў апэратыўныя відэаздымкі ўчорашняга сходу прадпрымальнікаў. Затым паведаміў, што прысуд Іваноўскаму зачытае заўтра зраніцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG