Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ: “РАСЕЯ РЫХТУЕЦЦА НАС ПРАГЛЫНУЦЬ”


Ул. інф.

Як лічыць Васіль Быкаў, намеры Расеі сьведчаць пра пляны паглынаньня Беларусі праз нейкага роду аншлюс. Беларусь і Ўкраіна патрэбныя Расеі як свайго роду буфэр перад Захадам.

Што да саюзьнікаў Расеі ў сьвеце, то, на думку пісьменьніка, прэзыдэнта Буша аб’яднала з прэзыдэнтам Пуціным антытэрарыстычная палітыка. “У гэтым не было б нічога дрэннага, але баюся, – кажа Быкаў, – што Пуцін пад гэтай маркай паспрабуе вырашыць і некаторыя ўласныя мэты, якія ад стратэгічных намераў Буша значна адрозьніваюцца”.

На пытаньне карэспандэнткі “Respekt” пра ўласныя пляны Васіль Быкаў адказаў, што хоча дапісаць у Празе свае ўспаміны, пачатыя яшчэ ў Нямеччыне. Васіль Быкаў пераехаў у Прагу у канцы мінулага году пры садзеяньні прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла.
XS
SM
MD
LG