Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯРХОЎНЫ СУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ СКАРГУ ТБМ ДА МІНЮСТУ


Галіна Абакунчык, Менск

У скарзе да Вярхоўнага суду кіраўніцтва ТБМ назвала беспадстаўнымі й неправамоцнымі папярэджаньні Мінюсту, вынесеныя за выкарыстаньне няпоўнай назвы арганізацыі і за нібыта незаконнае ўсталяваньне мэмарыяльнага крыжа ў Лідзкім раёне. Вярхоўны суд доказы грамадзкай арганізацыі палічыў неабгрунтаванымі й скаргу задаволіць адмовіўся.

Старшыня таварыства Алег Трусаў лічыць, што гэткі вынік сьведчыць пра несамастойнасьць Вярхоўнага суду ў Беларусі:

(Трусаў: ) “Суд ня мог выступіць супраць Міністэрства юстыцыі, хаця пракурор і не знайшоў памылак у нашых дзеяньнях. Гэты суд дасьць магчымасьць пашыраць акты вандалізму, зносіць усе крыжы, усталяваныя грамадзянамі Беларусі. І прывядзе да таго, што ў нашым грамадзтве замест паяднаньня ізноў будуць звадкі”.

Юрыст і сябар Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Юрась Чаўсаў перакананы, што дзяржаўныя органы, у тым ліку і судовыя, у дачыненьнях з грамадзкімі структурамі кіруюцца не юрыдычнымі нормамі, а выконваюць палітычную замову ўлады. ГаворыцьЮрась Чаўсаў:

(Чаўсаў: ) “На жаль, гэта ня першы выпадак, калі папярэджаньні Міністэрства юстыцыі грунтуюцца не на нормах закону, а на голых прыдумках. Натуральна, для іншых арганізацыяў гэта знак, што любая актыўная дзейнасьць можа стаць падставай для папярэджаньня, а значыць і для ліквідацыі. Гэта такі сродак шантажу. Дзяржава проста баіцца незалежнай актыўнасьці грамадзянаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG