Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРАДСТАЎНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ НАВЕДАЮЦЬ ДЗЯРЖДЭПАРТАМЭНТ ЗША


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Беларуская група досыць прадстаўнічая. Арганізацыі БАЗА, БІНіМ ды беларускую прэсу – “Belarusian Review” і “Беларус” – павінны прадстаўляць Вітаўт Кіпель, Ала Орса-Рамана, Юрка і Вячка Станкевічы, Васіль Мельяновіч, Віталь Зайка ды Сямён Шарэцкі. З амэрыканскага боку на сустрэчы будуць старшыня беларускага аддзелу Майкл Уегара ды куратары ў справах Малдовы, Украіны і Расеі ў Дзяржаўным дэпартамэнце.

Майкл Уегара быў прызначаны старшынём беларускага аддзелу адносна нядаўна, так што гэтая сустрэча будзе нагодай для знаёмства бакоў. Прадстаўнікі беларускай дыяспары плянуюць таксама скарыстаць сустрэчу, каб выкласьці свой пагляд на амэрыканскую палітыку ў Беларусі і на спробы Расеі па інкарпарацыі Беларусі праз эканамічныя пагадненьні і ўвядзеньне адзінай валюты. На сустрэчы таксама павінна быць закранутая тэма дапамогі ЗША беларускаму незалежніцкаму дэмакратычнаму руху.
XS
SM
MD
LG