Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАЗГЛЯД СКАРГІ ТБМ БУДЗЕ СКОНЧАНЫ Ў СЕРАДУ


Галіна Абакунчык, Менск

У сваю чаргу кіраўніцтва ТБМ заяўляе, што паводле гэтага прынцыпу парушальнікам закону можна лічыць таксама і Міністэрства юстыцыі, бо нават у сваіх афіцыйных дакумэнтах гэтая ўстанова шырока выкарыстоўвае скарочаную назву “Мінюст”. Акрамя таго, у Беларусі крыжы ўсталёўваюць на магілах, уздоўж дарог, каля паселішчаў і ніводнага разу Міністэрства юстыцыі нікога не прыцягнула за гэта да адказнасьці.

У сваёй заключнай прамове пракурор заявіў, што цалкам падтрымлівае дзейнасьць ТБМ, але папярэджаньні Мінюсту лічыць абгрунтаванымі й скаргу таварыства патрабуе адхіліць. Судзьдзя Вярхоўнага суду Самойленка абвяшчэньне вэрдыкту перанес на сераду, 29 студзеня. Аднак пры любым рашэньні гэты суд увойдзе ў гісторыю ўжо тым, што ўвесь працэс вёўся па-беларуску, — заявіў старшыня ТБМ Алег Трусаў.
XS
SM
MD
LG