Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГЛЯД БЕЛАРУСКІХ ГАЗЭТАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Прычынай гэтай дамовы стала перакананьне Аляксандра Лукашэнкі, што Царква Маскоўскага патрыярхату ёсьць інструмэнтам, які будзе заўсёды паслухмяным волі цяперашняй дзяржаўнай улады Беларусі, — сьцьвярджаюць аўтары артыкулу.

Аўтарскі калектыў “Народнай волі”, а таксама пісьменьнік Валянцін Тарас смуткуюць з прычыны заўчаснай сьмерці народнага сьпевака Ўладзімера Мулявіна. Разьвітацца зь любімым артыстам жыхары Менску могуць а 10-й раніцы ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы і ад 12-й гадзіны ў Доме афіцэраў.

“І жыцьцё й сьлёзы” — так называецца споведзь памерлага кінарэжысэра Міхаіла Пташука, якая публікуецца ў сёньняшнім нумары “Народнай волі”.

Уладзімер Мулявін быў вядомы сваёй твочасьцю шырока па за межамі Беларусі. Беларускі дадатак да расейскай газэты “Комсомольская правда” прысьвячае памерламу музычнаму мэтру шэраг публікацыяў, прысьвечаных малавядомым фактам зь ягонай біяграфіі ды гісторыі “Песьняроў”.

“Советская Белоруссия” ў сваім асноўны артыкуле разглядае праблему мінімальнага заробку ў краіне, які ад 1 студзеня роўны 40,670 рублям. Ці можна цяпер пражыць у Беларусі на такі заробак? Пра гэта чытачы могуць даведацца зь сёньняшняга нумару дзяржаўнай “Советской Белоруссии”.

Беларускі дадатак да расейскіх “Известий” паведамляе пра жаданьне Міністэрства эканомікі Беларусі скончыць акцыянаваньне канцэрну “Белтрансгаз” да 1 красавіка 2003 году. Паводле паведамленьняў “Известий”, у Мінэканомікі Беларусі да 1 ліпеня сёлета зьбіраюцца стварыць супольнае з расейскім “Газпрамам” прадпрыемства, якое мае забясьпечваць бесьперапынны транзыт расейскага паліва празь Беларусь у краіны Заходняй Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG