Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАБРУДЖАНАСЬЦЬ ХАРЧОЎ РАДЫЕНУКЛІДАМІ ПАКУЛЬ НЕ АДМЯНЯЕЦЦА


Казімер Яноўскі, Гомель

Праблема зьмяншэньня забруджанасьці радыяцыяй беларускіх харчоў ужо ня раз закраналі навукоўцы, мэдыкі, адмыслоўцы радыялёгіі.

Суседзі ва Ўкраіне і Расеі даўно ўвялі больш жорсткія патрабаваньні да экалягічнай чысьціні харчоў. Прынамсі, дапушчальная норма забруджанасьці ялавічыны радыёцэзіем складае ў Расеі 160 бэкерэляў на кіляграм, у Беларусі — 500 бэкерэляў. Больш жорсткія нарматывы ў суседзяў да малака, харчовага збожжа, некаторых іншых харчоў.

У абласным цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі, які вядзе кантроль за харчамі, паведамілі, што новыя нарматывы да іх пакуль не дайшлі.

Распавядае загадчыца радыялягічнага аддзелу Ала Буздалкіна:

(Буздалкіна: ) “У нас на гэты момант дзейнічаюць старыя дапушчальныя ўзроўні, зацьверджаныя ў 1999 годзе. Афіцыйна новыя нарматывы да нас яшчэ не паступілі. Я зразумела з паведамленьняў, што ўзроўні толькі перагледжваюцца. Працэдура іх зацьвярджэньня працяглая”.

Начальнік радыёлягічнага аддзелу аблсельгасхарчу Віктар Бабась таксама запэўніў, што сельгаспадпрыемствы рэгіёну працуюць паводле старых нарматываў. Перайсьці на новыя наогул няпроста.

(Бабась: ) “Возьмем мяса. Паспрабуй атрымаць яго з узроўнем забруджанасьці 160 бэкерэляў, калі мы атрымліваем зараз мяса з 500 бэкерэлямі на кіляграм. Патрэбныя значныя матэрыяльныя выдаткі, каб дасягнуць такой велічыні. У пэрспэктыве, пэўна, такое магчыма”, — лічыць кіраўнік аддзелу радыялёгіі абсельгасхарчу спадар Бабась.

Галоўная вэтэрынарная лекарка Гомельскага мясакамбінату Ніна Купрыенка распавяла, што іхнае прадпрыемства ўжо цяпер змушанае прымаць жывёлу паводле расейскіх радыяцыйных нормаў. Іначай збыць прадукцыю суседзям проста немагчыма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG