Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНРЫК КРОНЭР: “НАША МЭТА — ПАЗНАЁМІЦЬ БЕЛАРУСАЎ З АГУЛЬНАЭЎРАПЕЙСКІМІ КАШТОЎНАСЬЦЯМІ”


Ул. інф.

Штаб-кватэра Эўрапейскага руху месьціцца ў Брусэлі. Паводле Генрыка Кронэра, у нядаўнім мінулым кіраўніка адной з найбуйнейшых галіновай прамысловасьці Эўразьвязу, асноўны капітал Эўрапейскага руху — тыя асобы, якія за ім стаяць. Конрад Адэнаўэр, Уінстан Чэрчыль, Франсуа Мітэран, многія іншыя эўрапейскія дзеячы... Яшчэ ў 1948 годзе годзе, у часе заснаваньня арганізацыі яны палічылі, што шырокі распаўсюд заходнеэўрапейскіх каштоўнасьцяў на кантынэнце можа быць адзінай альтэрнатывай савецкаму ідэалягічнаму ўплыву ў Эўропе, дый таксама амэрыканскай эканамічнай і культурніцкай экспансіі.

На цяперашні момант працэс эўрапейскага аб’яднаньня, паводле прагматыка Кронэра, праходзіць пасьпяхова: большасьць нацыянальных эўрапейскіх эканомік здолелі пазьбегнуць крызысу, а новая агульная валюта эўра становіцца мацнейшай за амэрыканскі даляр.

Якія надзеі мае спадар Кронэр у зьвязку з далучэньнем да Эўрапейскага руху Беларусі. Дарэчы, падобная ідэя належыць менавіта генсэку арганізацыі і сасьпела ў часе ягонай леташняй сустрэчы зь лідэрам беларускіх сацыял-дэмакратаў Міколам Статкевічам у Брусэлі.

(Кронэр: ) “Так. Па-першае, ён, Статкевіч, падаўся мне вельмі сымпатычным чалавекам і цікавым палітыкам. Лічу, што гэта ўплывовая дэмакратычная фігура ў гэтай краіне. Аднак калі мы пачалі абмяркоўваць гэтае пытаньне, я сказаў яму, што эўрапейскі рух мусіць быць падтрыманы ня толькі аднымі сацыял-дэмакратамі, а шырокімі дэмакратычнымі сіламі... Дарэчы, нядаўна створаная ў Беларусі філія Эўрапейскага руху і дэманструе гэта”.

Як сьведчыць генэральны сакратар Эўрапейскага руху, ягоныя ўражаньні пра невядомую раней Беларусь за надзвычай кароткі час — зь пятніцы на суботу — мяняліся з інтэрвалам некалькі гадзінаў. Спачатку ён нават не паверыў, што знаходзіцца ў Беларусі, якую на Захадзе прынята называць апошняй дыктатурай Эўропы.

(Кронэр: ) “Беларускія калегі па руху ўразілі мяне сваёй свабодай, эўрапейскай мэнтальнасьцю... Сустрэчы і размовы зь імі праходзілі зусім не ў кансьпіратыўных умовах... Аднак вось ужо раніцай у суботу я даведаўся, што не змагу сустрэцца з актывістам руху Вячаславам Сіўчыкам, паколькі яго затрымалі міліцыянты... Затым прыйшло яшчэ некалькі нечаканых навінаў, якія наўрад ці можна пачуць у нейкай іншай эўрапейскай краіне. Напрыклад, што сяброўка сацыял-дэмакратычнай партыі Аксана Бэрнацкая з Гомеля, якая зьбіралася браць удзел у мясцовых выбарах, ня зможа вылучыць сваю кандыдатуру — паводле палітычных матываў ёй адмовілі ў рэгістрацыі”.

Падобныя выпадкі, паводле спадара Кронэра, пераконваюць эўрапейцаў у справядлівасьці словаў “апошняя дыктатура” ў дачыненьні да Беларусі.

(Кронэр: ) “Канечне, Эўрапейскі рух ня ставіць перад сабой мэту праводзіць за беларусаў іхную нацыянальную палітыку. Далейшы шлях краіны — за выбарам насельніцтва. Мы проста хочам пазнаёміць ваш народ і з агульнаэўрапейскімі каштоўнасьцямі. Тым больш, тут ёсьць група людзей, якая гэтага хоча. Распаўсюд гэтых ідэяў мае самыя розныя формы — сэмінары, імпрэзы, дэманстрацыі, улёткі, матэрыялы ў прэсе. Усё гэта прайшла большасьць краінаў Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG