Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГАРАДЗЕНСКІМ ЗААПАРКУ АБВЕСЬЦІЛІ АКЦЫЮ “ЎСЫНАЎЛЕНЬНЯ” ЖЫВЁЛАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Загадчык навукова-асьветнага сэктару Алена Пятрова гаворыць, што цяпер сродкаў хапае на харчаваньне жывёлаў і на рамонт вальераў. Але патрэбныя грошы, каб купляць новых жывёлаў, абнаўляць калекцыю. А таксама, каб падтрымліваць у нармальным стане будынкі й пашыраць вальеры.

У заапарках сьвету падобная практыка прыцягненьня спонсарскіх грошай распаўсюджаная.

(Пятрова: ) “Мы таксама хочам правесьці праграму “ўсынаўленьня жывёлаў”. Гэта ня значыцца, што жывёлаў раздаюць, бо іх няма чым карміць. І ня значыць, што чалавек бярэ яго на сваё ўтрыманьне і харчуе на працягу, дапусьцім, году або двух гадоў. Не. Папросту чалавек дае нейкую суму грошай”.

Гэтыя грошы пойдуць на харчаваньне жывёлы за пэўны час ці на набыцьцё іншых зьвяроў. Аднак супрацоўніца заапарку зазначае, што ахвярадаўцы будуць заахвочаныя.

(Пятрова: ) “Наўзамен мы вешаем шыльдачку на вальер, на якой будзе пазначана, што гэтая жывёліна ўсыноўленая тым і тым — прозьвішча, імя, імя па бацьку. Або назва прадпрыемства і прозьвішча ягонага дырэктара. На паўгоду ці на год”.

Алена Пятрова гаворыць, што ахвярадаўцы змогуць выкарыстоўваць гэта ў сваіх рэклямных мэтах. Змогуць яны і пэўны час бясплатна наведваць заапарк. Адзінае, што пакуль няма ўпэўненасьці, ці пасьпяховай будзе новая акцыя. Дарэчы, да яе могуць далучыцца ня толькі жыхары Горадні, але ўсе аматары жывёлаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG