Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКАЯ МІЛІЦЫЯ ПАЧАЛА ПАЛЯВАНЬНЕ НА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АНТЫІНТЭГРАЦЫЙНАГА ПІКЕТУ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня ж пачаўся перасьлед апазыцыянэраў. Раніцай міліцыянты прыйшлі да ўдзельніцы пікету Веры Ціцянковай, завезьлі яе ў РАУС, а потым у суд. Суд вынес папярэджаньне паводле артыкулу 167 (парушэньні падчас правядзеньня вулічных масавых мерапрыемстваў).

Астатнія ўдзельнікі пікету знаходзяцца ў вышуку. Міліцыянты прыходзілі на кватэру Вячаслава Сіўчыка, але яго там не засьпелі. Тое ж чакала іх і ў Сяржука Мацкойця. Позву ўручылі ягоным бацькам.
XS
SM
MD
LG