Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАПАРЛЯМЭНТ АБМЯРКОЎВАЕ ШЛЯХ БЕЛАРУСІ ДА ДЭМАКРАТЫІ


Ул. інф.

Адпаведная справаздача, ухваленая ўчора камітэтам, была ініцыяваная і падрыхтаваная Пэдра Марсэтам Кампасам. Гішпанскі дэпутат Марсэт Кампас зьяўляецца чальцом Канфэдэратыўнай Групы Эўрапейскіх аб’яднаных левых, а тасама ўваходзіць у Камітэт замежных справаў, правоў чалавека, агульнай бясьпекі і абароннай палітыкі Эўрапарлямэнту.

Эўрапарлямэнт ад 1996 году сьцьвярджае, што ніякае двухбаковае пагадненьне зь Беларусьсю ня можа быць падпісанае, пакуль беларускія ўлады не выявяць выразных намераў паважаць правы чалавека.

У справаздачы Марсэта Кампаса крытыкуецца аўтарытарны стыль прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і рэпрэсіўная палітыка яго рэжыму. У дакумэнце гаворыцца пра зьбядненьне насельніцтва Беларусі, беларускія апазыцыйныя партыі заклікаюцца не ўпусьціць магчымасьці аб’яднаць сілы і мабілізаваць грамадзкую сьвядомасьць у часе сакавіцкіх мясцовых выбараў.

Сябры Эўрапарлямэнту таксама пацьвярджаюць гатоўнасьць падтрымліваць гуманітарныя праграмы дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

Справаздача па Беларусі стаіць на парадку дня лютаўскай пленарнай сэсіі ў Страсбуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG