Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ: ЛУКАШЭНКА САСТУПАЕ ЦІСКУ З БОКУ РАСЕІ


Юры Дракахруст, Прага

“Гэта – нашае ўнутранае пытаньне, мы можам забясьпечыць сваімі сіламі”, – заявіў галоўны банкір. Ён падкрэсьліў, што гэтая мера падвісіць зацікаўленасьць беларускіх прадпрыемстваў у тым, каб зарабляць расейскія рыблі, гэта значыць эспартаваць сваю прадукцыю ў Расею. У сувязі з гэтым новым статусам расейскіх грошай мяркуецца адмяніць абавязковы продаж на біржы 30% выручкі, атрыманай ў расейскіх рублях.

Пляны ўвесьці ў нацыянальнае грашовае абарачэньне безнаяўны расейскі рубель мы папрасілі пракамэнтаваць былога старшыню нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча:

(Багданкевіч: ) “Я лічу, што гэта зьяўляецца вялікім крокам у накірунку адмовы ад нацыянальнай валюты і пераходу на валюту суседняй дзяржавы. Гэта – адмова ад таго, што дэкляравалася некалькі гадоў таму, што нам трэба мець саюзную валюту, нам трэба мець два эмісійныя цэнтры. Паводле некаторых заяваў я бачу, што Лукашэнка загнаў сябе ў кут і ня бачыць іншага выйсьця, каб адмовіцца ад таго, што дэкляраваў раней. Ён сёньня саступае ціску з боку Расеі, саступае з прычыны таго, што эканоміка краіны разбураная”.

(Дракахруст: ) “Сп-р Багданкевіч, чаму Вы мяркуеце, што гэтае рашэньне абмяжоўвае сувэрэннае права Беларусі на сваю валюту? Фактычна ў беларусі будуць абарочвацца расейскія рублі, якія зарабілі беларускія прапрыемствы за экспарт сваіх тавараў у Расею.
Як гэтая мера адаб’ецца на ўнутраным грашовым абароце?”

(Багданкевіч: ) “Я магу задаць сустрэчнае пытаньне. А чаму мы не дазваляем выкарыстоўваць ва ўнутраным абароце іншыя замежныя валюты, напрыклад, даляры ЗША? Чаму мы ўвесь час выдаем законы, нарматыўныя палажэньні пра недапушчальнасьць выкарыстаньня ва ўнутраным абарачэньні замежнай валюты, даляра ці эўра? Таму што гэта павялічвае грашовую масу, гэта кожны эканаміст вам скажа. І мы будзем вымушаныя скарачаць сфэру ўжываньня нацыянальнай валюты, каб не дапусьціць яе абясцэньваньня.

Да таго ж рызыка ўжываньня расейскай валюты палягае ў тым, што яна базуецца на кан’юнктуры нафтавага і газавага рынку. Калі цэны на гэтыя тавары ўпадуць, расейская валюта можа лопнуць. Наўрад ці нам трэба прывязвацца да расейскай валюты, зыходзячы з разумных эканамічных меркаваньняў.

Калі даць самім суб’ектам гаспадараньня і насельніцтву права выбіраць валюту для накапленьня, ашчаджэньня, разьлікаў, то дагэтуль выбар стыхійна ішоў на карысьць даляру, а ў апошнія месяцы – у большай ступені на карысьць эўра, а не расейскага рубля. Расейскі рубель можна толькі навязваць”.
XS
SM
MD
LG