Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАХОДНІЯ НАВУКОЎЦЫ ЛІІЧАЦЬ, ШТО ПРАЦЫ БАНДАЖЭЎСКАГА МУСЯЦЬ ШЫРОКА РАСПАЎСЮДЖВАЦЦА Ў ЭЎРОПЕ


Ул. інф.

Разам са сваёй жонкай, палітычнай і грамадзкай дзеячкай Саланж Фэрнэ, прафэсар Мішэль Фэрнэ зьяўляецца ініцыятарам шматлікіх акцыяў у падтрымку Юрыя Бандажэўскага. Нядаўна па ініцыятыве гэтай сям’і ў асяродку францускіх ды швайцарскіх мэдыкаў створаны адмысловы фонд.

(Фэрнэ: ) “Мы хочам поўнасьцю аплачваць адвакацкія паслугі Бандажэўскага і, акрамя таго, фінансаваць тыя навуковыя дасьледаваньні, якія былі распачатыя Юрыем, але так і незавершаныя. Я ведаю гэтага навукоўца ўжо шмат гадоў і хачу зазначыць, што пастаянна зьвяртаюся да ягоных працаў. Мне падаецца, што адзіная рэальная дапамога гомельскаму навукоўцу — гэта як мага шырэйшы распаўсюд ягоных ведаў у міжнародным мэдычным асяродку”.

Паводле прафэсара Мішэля Фэрнэ, 15 лютага ў Базэлі пройдзе міжнародны сымпозіюм, які прысьвечаны пытаньням мэдычных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Сярод галоўных тэмаў — маштабы дзіцячай паталёгіі, невядомыя раней захворваньні прадстаўнікоў постчарнобыльскага пакаленьня, якія сустракаюцца ня толькі ў Беларусі, але і ў Францыі, Швайцарыі, Нямеччыне.

Ганаровым удзельнікам сымпозіюму будзе сам прафэсар Бандажэўскі, — так вырашылі арганізатары базэльскай сустрэчы. З навуковым дакладам выступіць Галіна Бандажэўская, лекар і жонка прафэсара. Прафэсар Фэрнэ з сумам адзначае, што многія былыя калегі Бандажэўскага з Гомельскага ўнівэрсытэту ў выніку розных абставінаў вымушаныя адысьці ад міжнароднай каапэрацыі з заходнімі дасьледчыкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG